Сёння ў галерэю «Арт-Беларусь» вярнулі палотны з калекцыі Белгазпрамбанка. Палотны агульным коштам 20 мільёнаў даляраў былі канфіскаваныя ў чэрвені 2020 года ў межах крымінальнай справы супраць топ-менеджараў Белгазпрамбанка.