Навіны
-
У Беларусі зачыняюць карэспандэнцкі пункт Euroradio
У Мінску зачыняць карэспандэнцкі пункт «Еўрапейскага радыё для Беларусі». Журналісты выдання ўжо з мінулай восені працуюць без акрэдытацыі, а доступ да сайта euroradio.fm заблакаваны.
-
Журналістка TUT.BY дала інтэрв’ю па вызваленні
Журналістка TUT.BY Кацярына Барысевіч дала інтэрв'ю Deutsche Welle і распавяла пра судовы працэс, прысуд і сітуацыю з журналістыкай у Беларусі
-
103 095 дзён знаходзяцца за кратамі беларускія палітвязні
534 чалавекі, прызнаныя палітвязнямі, агулам знаходзяцца ў зняволенні 103 095 дзён, або 282,5 гады. Адначасова тых, хто апынуўся за кратамі па палітычных матывах, у некалькі разоў больш.
-
Ізраільскі прэзідэнт павіншаваў Лукашэнку
Прэзідэнт Ізраіля Рэўвен Рыўлін накіраваў Лукашэнку афіцыйныя віншаванні з нагоды Дня Незалежнасці 3 ліпеня, што сустрэла неразуменне ў ізраільскай супольнасці выхадцаў з Беларусі.
-
Дзяржсакратар ЗША павіншаваў беларусаў з Днём Незалежнасці
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен павіншаваў беларусаў з 77-годдзем заканчэння акупацыі Мінска. «Мы памятаем пра барацьбу беларусаў, якая працягваецца, за светлую будучыню», – напісаў ён.
-
ААН збірае інфармацыю пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека зацікаўлена ў атрыманні інфармацыі пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.
-
Журналіст і спартовец Івулін стаў падазраваным па крымінальнай справе
Журналіст Tribuna.com і нападаючы футбольнага клуба «Крумкачы» Аляксандр Івулін стаў падазраваным па крымінальным артыкуле і пераводзіцца ў СІЗА.
-
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краіне рыхтавалася змова
Лукашэнка заявіў пра раскрыццё некалькіх змоў ў рамках «маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі» і пра намер перакрыць мяжу з Украінай.