Навіны
-
Ціханоўская заклікала праявіць салідарнасць з беларускамі
Святлана Ціханоўская абвясціла 16 ліпеня Днём салідарнасці з беларускімі жанчынамі, «якія сталі не толькі сімвалам, але і рухавіком беларускай рэвалюцыі».
-
У Еўрапарламенце абмяркуюць рэпрэсіі супраць СМІ ў Беларусі
12 ліпеня адбудзецца абмеркаванне сітуацыі з незалежнай прэсай у святле масавых палітычных рэпрэсій у Беларусі.
-
Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» збілі пры затрыманні
Галоўнага рэдактара выдання «Наша Ніва» Ягора Марціновіча збілі пры затрыманні 8 ліпеня. Пасля ператрусаў Марціновіча даставілі на допыт у Следчы камітэт, дзе яму выклікалі хуткую дапамогу.
-
Працягваюцца затрыманні прадстаўнікоў СМІ і грамадскіх актывістаў
8 ліпеня па ўсёй Беларусі былі затрыманыя не менш за 15 прадстаўнікоў медыясферы і грамадскіх актывістаў. Паводле афіцыйнай заявы следчага ўпраўлення КДБ, ідзе «шырокамаштабная аперацыя па зачыстцы ад радыкальна настроеных».
-
Ператрусы і затрыманні ў рэдакцыях і кватэрах журналістаў
У некалькіх рэдакцыях па ўсёй Беларусі адбыліся ператрусы. Па крымінальных справах затрыманыя на 72 гадзіны мінімум сем журналістаў па ўсёй Беларусі.
-
Каманда TUT.ВУ запускае новы вэбсайт – Zerkalo.io
Частка каманды інфармацыйнага партала TUT.ВУ паведаміла пра запуск новага вэб-сайту Zerkalo.io. Новы праект сканцэнтруецца на навінах грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця Беларусі.
-
17-гадовага зняволенага абвінавачваюць у гвалце ў дачыненні да міліцыі
Пачаўся новы судовы працэс над палітвязнем Мікітам Залатаровым. Паводле версіі следства ён паставіў падножку супрацоўніку СІЗА і пагражаў іншай супрацоўніцы ізалятара.
-
Палітвязень Раман Пратасевіч завёў старонку ў Твітары
У палітычнага зняволенага Рамана Пратасевіча з'явілася новая старонка ў Твітары, нягледзячы на фармальнае знаходжанне пад хатнім арыштам.
-
ЕС заклікае Беларусь дазволіць поўную прысутнасць дыпмісій
Еўрапейская служба знешніх дзеянняў (EEAS) заклікае беларускія ўлады дазволіць поўную прысутнасць дыппрадстаўніцтваў у краіне, каб дыпламатычныя каналы заставаліся адкрытымі.
-
Лукашэнка палохае нямецкія кампаніі контрзахадамі
Аляксандр Лукашэнка ўзняў пытанне аб управаджэнні абмежаванняў супраць заходніх кампаній. У прыватнасці, ён прыстрашыў, што можа абмежаваць продаж тавараў з Германіі ў Беларусі і спыніць транзіт нямецкіх тавараў праз беларускую…