Навіны
-
Палітычныя арыштанткі на Акрэсціна абвясцілі галадоўку з-за невыносных умоў утрымання
У двухмеснай камеры ЦІП на Акрэсціна з 3 лістапада аб'явілі галадоўку дзесяць жанчын, затрыманых па палітычных матывах.
-
Генпракуратура Германіі атрымала скаргу на беларускіх сілавікоў
Праваабарончыя арганізацыі падалі генеральнаму пракурору Германіі заяву з патрабаваннем завесці крымінальную справу па прынцыпе ўніверсальнай юрысдыкцыі супраць шасці высокапастаўленых прадстаўнікоў сілавых структур Беларусі.
-
Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» даў інтэрв’ю з СІЗА
Руская служба Бі-бі-сі здолела ўзяць інтэрв'ю ў галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, які знаходзіцца ў турме. «Мяне проста замкнулі з помсты за маю прафесійную дзейнасць», – кажа ён.
-
«Ноч расстраляных паэтаў» прайшла ў дзясятках гарадоў свету
У 38 гарадах па ўсім свеце беларусы правялі акцыі памяці ў гадавіну масавых растрэлаў беларускай інтэлігенцыі ў 1937 годзе.
-
ЗША закрываюць офіс USAID у Менску па патрабаванні беларускіх уладаў
Офісы Аддзела па сувязях з грамадскасцю Амбасады і Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці, уключна з Амерыканскім цэнтрам у Мінску, закрытыя па патрабаванні беларускага рэжыму.
-
Міністэрства інфармацыі заблакавала сайт Deutsche Welle ў Беларусі
У Беларусі заблакаваны, нібыта за гіперспасылкі на матэрыялы, прызнаныя экстрэмісцкімі, сайт Deutsche Welle.
-
У ААН прынялі беспрэцэдэнтнае рашэнне па Беларусі
Эканамічная Камісія ААН прызнала ліквідацыю экалагічнай арганізацыі «Экадом» выпадкам пераследу і прыгнёту НДА.