ЗША закрываюць офіс USAID у Менску па патрабаванні беларускіх уладаў
Офісы Аддзела па сувязях з грамадскасцю Амбасады і Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID), уключна з Амерыканскім цэнтрам у Мінску, закрытыя па патрабаванні беларускіх уладаў. USAID дзейнічала ў Беларусі з 1990-х гадоў. Галоўнай яго задачай была дапамога беларусам праз падтрымку прадпрымальніцтва, малых і прыватных прадпрыемстваў. Таксама USAID дапамагала сем’ям, якія жылі ў пацярпелых ад радыяцыі раёнах. З 2006 года USAID аказала дапамогу больш чым 36 тысячам сірот і людзям, якія знаходзяцца ва ўразлівым становішчы. З 2020 года агенцтва актыўна ўключылася ў дапамогу ў барацьбе з COVID-19, у той час як беларускія ўлады паблажліва ставіліся да пандэміі і яе ўплыву на здароўе і дабрабыт беларускага народа.
«Гэтыя дзеянні дэманструюць глыбокую няўпэўненасць беларускіх уладаў у сферы дыпламатыі, міжнародных стасункаў і незалежнай грамадзянскай супольнасці. Злучаныя Штаты не адступяць ад сваіх абавязацельстваў па садзейнічанні развіццю дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі і падтрымцы імкнення беларускага народа да стварэння больш перспектыўнай будучыні ў свабоднай і незалежнай Беларусі. І гэтыя апошнія меры не прымусяць нас адмовіцца ад нашай працы, якая прыносіць карысць беларускаму народу і садзейнічае развіццю стасункаў паміж грамадзянамі нашых краін», – пракаментавала закрыццё офісаў спецыяльная пасланніца па Беларусі Джулі Фішэр.