Зноў затрыманы сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады

Сёння паўторна затрымалі і ўзялі пад варту сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Віталя Крыўко. У 2020 годзе Віталь Крыўко супрацоўнічаў са штабам Віктара Бабарыкі. Ён з’яўляецца саўладальнікам кампаній «Тэра Маркетынг Груп» і «Спецпраекты Тэра Груп».
Нагадаем, першы раз яго затрымалі 28 жніўня мінулага года і адпусцілі з СІЗА 13 лістапада.
Прычыны затрымання яшчэ дакладна невядомыя, але крымінальная справа аб ухіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры не была закрытая.