Журналістка TUT.BY дала інтэрв’ю па вызваленні
Журналістка TUT.BY Кацярына Барысевіч дала інтэрв’ю Deutsche Welle. У ім яна распавяла пра судовы працэс, прысуд і сітуацыю з журналістыкай у краіне.
«Я часта чую, што ледзь не павінна радавацца, што атрымала 6 месяцаў. Я не зусім разумею, адкуль ўва мне павінна быць столькі шчасця, бо паўгода жыцця для мяне важныя. Магчыма, хтосьці можа падарыць іх СІЗА або калоніі, але я не збіралася сваё жыццё камусьці аддаваць».
Кацярына Барысевіч правяла паўгода ў зняволенні праз абвінавачванне па «справе пра нуль праміле» – нібыта пра разгалашэнне медыцынскай таямніцы збітага да смерці Рамана Бандарэнкі, прывёўшы ў артыкуле словы лекара пра адсутнасць у крыві Рамана алкаголю, што супярэчыла заявам уладаў.