Затрыманых траятланістаў асудзілі на два тыдні зняволення
Суд прызнаў Юрыя Сямашку і Арцёма Казімірчыка вінаватымі паводле артыкулу 24.23 КаАП (парушэнне ўсталяванага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства) і прызначыў па 15 содняў арышту кожнаму. Аляксандру Клімянкову далі 14 содняў арышту за дробнае хуліганства. Усім на год забаранілі наведваць фізкультурна-спартыўныя збудаванні падчас правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў, спартыўных спаборніцтваў.
Нагадаем, траіх удзельнікаў мінскага трыятлону затрымалі 26 чэрвеня. Паводле МУС, яны дэманстратыўна выкрыквалі лозунгі пратэстнага характару.