Выпускніца БДУ атрымала 15 содняў турмы за словы падзякі

Выпускніцы юрфака БДУ Кацярыне Віннікавай прысудзілі 15 содняў арышту за тое, што падчас урачыстага ўручэння дыпломаў яна падзякавала са сцэны юрысту і палітвязню Максіму Знаку, а таксама звольненым па палітычных матывах выкладчыкам.
Суд палічыў, што гэтымі словамі дзяўчына парушыла правілы правядзення масавых мерапрыемстваў. Аднакурснікі і выкладчыкі права былі ашаломленыя рашэннем суда і заявілі, што Кацярына ні ў чым не вінаватая.