Віктар Бабарыка выступіў з апошнім словам у судзе

Віктар Бабарыка у апошнім слове: «Я не магу прызнацца ў злачынстве, якога я не здзяйсняў. Мне не сорамна перад блізкімі, таму што не было супрацьзаконных дзеянняў і нават намёку на здзяйсненне супрацьзаконных дзеянняў. Мне не сорамна перад працаўнікамі, таму што быў створаны лепшы банк у краіне».
Нагадаем, напярэдадні пракурор папрасіў суд пасадзіць палітыка на 15 гадоў і абавязаць яго выплаціць штраф у памеры пяці тысяч базавых (на сёння гэта амаль 47 тысяч еўра).
Прысуд Віктару Бабарыку і іншым фігурантам «справы Белгазпрамбанка» абвесцяць 6 ліпеня.