У Вільні адбылася акцыя салідарнасці з ахвярамі рэпрэсіяў у Беларусі

Як паведамляе ”Белсат”, акцыя Ланцуг салідарнасці з ахвярамі новага вітка рэпрэсій у Беларусі адбылася 28 студзеня ў Вільні. Некалькі дзясяткаў чалавек выстраіліся ў ланцуг уздоўж праспекта Гедыміна ў цэнтры Вільні, каб выказаць сваю салідарнасць з сваякамі палітзняволеных, у якіх прайшлі ператрусы і затрыманні.


Нагадаем, 23 студзеня па ўсёй Беларусі супрацоўнікі КДБ учынілі масавыя ператрусы, допыты і затрыманні сваякоў і блізкіх палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, якія нядаўна выйшлі з месцаў зняволення і заставаліся жыць у краіне.


, як


”Вясны”, усяго ў рамках рэйду сілавікоў пад пераслед трапілі мінімум 160 чалавек.