У Беларусі парушаюцца працоўныя нормы

Міжнародная арганізацыя працы (МАП) рэзка раскрытыкавала абуральнае парушэнне міжнародных працоўных нормаў у Беларусі на штогадовай Міжнароднай канферэнцыі працы, якая прайшла ў чэрвені 2021 года. У сваёй справаздачы Камітэт экспертаў МАП, як і раней Камітэт па свабодзе аб’яднанняў, згадаў пра сур’ёзныя парушэнні асноўных правоў працоўных у Беларусі. Многія працоўныя падвяргаліся пераследу, збіцьцю, арыштам і звальненням за ўдзел у мірных дэманстрацыях супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні мінулага года. Сябры студэнцкага саюза выключаныя з універсітэтаў. Сябраў незалежных прафсаюзаў сістэматычна запалохвалі, каб яны выйшлі з прафсаюзаў ці страцілі працу.
МАП таксама рашуча асудзіла патрабаванне Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ўсе прыватныя прадпрыемствы павінны ствараць прафсаюзы ў сваіх кампаніях пад пагрозай ліквідацыі. Гэта не толькі абуральнае парушэнне прынцыпу свабоды аб’яднанняў, але таксама паказвае, што афіцыйныя прафсаюзы існуюць не для таго, каб па-сапраўднаму прадстаўляць працоўных, а з’яўляюцца падкантрольнымі дзяржаве органамі, якія Лукашэнка выкарыстоўвае для назірання і кантролю за працоўнымі.