У Беларусі небяспечна пісаць лісты палітвязням

Сяргей Ціханоўскі ў адным з лістоў сваёй знаёмай напісаў, што палітвязням у Беларусі пісаць небяспечна. Да многіх, хто піша лісты Сяргею Ціханоўскаму ў турму, пачала прыходзіць міліцыя і цікавіцца, навошта яны гэта робяць.
Сёння, 2 чэрвеня, быў вынесены прысуд затрыманым разам з Сяргеем Ціханоўскім у выніку правакацыі на перадвыбарным пікеце 29 траўня 2020 года ў Гродна: Дзмітрый Фурманаў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі, Яўген Разнічэнка – на 3,5 гады, Уладзімір Кніга – на 4 гады. Яны прызнаныя вінаватымі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак. Фігуранты віну не прызналі, крымінальную справу называлі правакацыяй.