TUT.by падаў іск на Парк высокіх тэхналогій

TUT.by хоча аспрэчыць пазбаўленне статусу рэзідэнта ПВТ. Сутнасць іску: праверка законнасці пазбаўлення статусу рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій, здзейсненага ў траўні паралельна з узбуджэннем крымінальнай справы па абвінавачванні ў «падатковых махінацыях».
Кампанія TUT.by паказвала сярод іншага на тое, што за час працы ў Парку высокіх тэхналогій яна рэгулярна рабіла справаздачу перад Адміністрацыяй ПВТ, паспяхова праходзіла праверкі і аўдыты, якія ня выяўлялі ніякіх парушэнняў, і прэтэнзій да праекту не ўзнікала.
Як паведамлялася, 18 траўня прайшоў ператрус у офісе TUT.BY, быў заблакаваны дамен партала, была затрымана частка кіраўніцтва і супрацоўнікаў.