Ціханоўская заклікала праявіць салідарнасць з беларускамі
Святлана Ціханоўская абвясціла 16 ліпеня Днём салідарнасці з беларускімі жанчынамі, «якія сталі не толькі сімвалам, але і рухавіком беларускай рэвалюцыі». У гэты дзень спаўняецца роўна год з таго памятнага моманту, калі Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала абвясцілі пра рашэнне аб’яднаць штабы трох прэзідэнцкіх кампаній.
Святлана Ціханоўская прапануе некалькі спосабаў праявіць салідарнасць з адважнымі беларускімі жанчынамі:
-
- выходзіць на пікеты салідарнасці з беларускамі з партрэтамі палітвязняў, патрабаваць правядзення новых выбараў, спынення гвалту і катаванняў;
- рабіць заявы і прымаць рэзалюцыі ў падтрымку Беларусі, праводзіць мерапрыемствы з удзелам палітыкаў і вядомых дзеячаў;
- падтрымліваць віртуальныя акцыі салідарнасці: размяшчаць відэа, малюнкі, публікацыі са словамі салідарнасці;
- пісаць лісты палітзняволеным жанчынам, браць над імі патранаж, дапамагаць маці і жонкам палітвязняў;
- запісваць відэа, зачытваючы лісты жанчын у зняволенні;
- падтрымліваць беларусак праз фонды салідарнасці, якія аказваюць дапамогу палітвязням і іх сем’ям.