Ціханоўская стварае пераходны кабінет для абароны суверэнітэту Беларусі
Лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская на экстранай прэс-канферэнцыі пасля ўварвання Расеі ва Ўкраіну заявіла:
«Сёння раніцай Расея напала на Украіну ў парушэнне фундаментальных прынцыпаў міжнароднага права. У гэты вераломны акт агрэсіі была ўцягнута беларуская тэрыторыя і Ўзброеныя Сілы Беларусі.
Лукашэнка і яго рэжым цалкам падзяляюць адказнасць за вайну з прэзідэнтам Расіі. Нелегітымны кіраўнік Беларусі ўвёў замежныя войскі і зрабіў нашу краіну непасрэдным удзельнікам канфлікту. Гэта здрада і знявага інтарэсаў нашага народа і беларускай дзяржавы.
Такім чынам, Лукашэнка не можа лічыцца гарантам незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі.
Я, Святлана Ціханоўская, паўнамоцтвамі, дадзенымі мне беларускім народам на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, абавязваюся сёння абараняць незалежнасць і нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь.
Я буду выступаць прадстаўніком беларускага народа і гарантам яго правоў і свабодаў да новых выбараў. Я ствараю пераходны кабінет як нацыянальны орган улады Рэспублікі Беларусь.»
Кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка, Народныя амбасады Беларусі і ініцыятыва BYPOL высока ацанілі крок Ціханоўскай. Акрамя таго Латушка заклікаў вайскоўцаў Беларусі не ўдзельнічаць у ваеннай агрэсіі супраць украінскага народа.