Трагічны тыдзень для беларускіх НДА
Брытанскае выданне The Guardian апублікавала артыкул пра рэпрэсіі ў дачыненні да беларускіх недзяржаўных арганізацый. Толькі за апошнія 10 дзён праведзена больш за 60 ператрусаў, працягваюцца рэйды і арышты праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў.
«Гэта поўная чыстка грамадзянскай супольнасці. НДА заўсёды знаходзіліся пад уціскам у Беларусі, але такія рэйды, такая хваля арыштаў і ператрусаў ніколі не назіраліся раней», – сказала выданню Марына Варабей, заснавальніца Freeunion.online
Улады Беларусі ініцыявалі ліквідацыю больш за 40 праваабарончых і недзяржаўных арганізацый. Сярод іх – дабрачынная платформа «ИМЕНА», офіс па правах людзей з інваліднасцю, «Прэс-клуб», бізнес-школа ІПМ і бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова Нанова». Некаторыя з арганізацый працуюць у Беларусі больш за 10 гадоў, і з многімі з іх не адзін год супрацоўнічалі дзяржаўныя ўстановы.
Тут можна знайсці поўны спіс ліквідаваных арганізацый і інфармацыю аб іх дзейнасці.