Святкаванне Дня Волі ў Беларусі і за мяжой
25 сакавіка беларусы адзначаюць Дзень Волі – дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Нягледзячы на тое, што рэжым Лукашэнкі забараніў гэтае свята, беларускія грамадзяне на радзіме і за мяжой ушаноўваюць гэтую гістарычную падзею.
У Мінску 75-гадовая Ніна Багінская, вядомая апазіцыйная актывістка, зладзіла ў цэнтры Мінска адзіночны пікет з самаробным бел-чырвона-белым сцягам. Колькі разоў яе арыштоўвалі цягам апошніх дзесяцігоддзяў – немагчыма палічыць, але яна ўсё роўна працягвае пратэставаць. Акрамя таго, у Мінску адбыўся традыцыйны жаночы шпацыр, гэтым разам – з блакітна-жоўтымі парасонамі. Было таксама шмат ананімных флэш-пратэстаў, фота з якіх разышліся па сацыяльных сетках, і ўвечары, а 23:34, запускалі феерверкі. Скрозь у сталіцы з’явіліся новыя налепкі і графіці.
Беларуская дыяспара наладзіла тузіны мерапрыемстваў і мітынгаў, каб нагадаць свету аб тым, што незалежнасць Беларусі знаходзіцца пад пагрозай, і выказаць салідарнасць з ахопленай вайною Украінай. У галерэі пададзены выбраныя фота, зробленыя ў Вільні, Батумі, Бруселі, Лондане і Маямі ў гэты дзень.