Святару прысудзілі 14 сутак арышту

Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна” са спасылкай на Telegram-канал “Хрысціянская візія”, у Мінску затрымалі праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава. Супрацоўнікі ГУБАЗіК выламалі дзверы ў кватэру святара і арыштавалі яго. Цяпер Багамольнікаў знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна, піша Telegram-канал.
Нагадваем, што Уладзіслаў Багамольнікаў у 2020 годзе праводзіў службу на “Плошчы Перамен” па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку, у студзені 2021 года абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама быў сярод святароў Рускай Праваслаўнай Царквы, якія выступілі са зваротам супраць вайны.
Праўладныя каналы паведамляюць, што святар быў падпісаны на “экстрэмісцкія” Telegram-каналы і дасылаў ім інфармацыю ў боты. Зараз яго абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання ці ва ўдзеле ў ім.