Стартаваў «Марафон Свабоды»
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці праводзіць маштабную міжнародную дабрачынную акцыю – анлайн-забег «Марафон Свабоды».
У ім можа паўдзельнічаць кожны. Для гэтага з 7 па 16 жніўня трэба прабегчы сімвалічныя 2334 метры. Гэта сімвалічная лічба, бо ад жніўня 2020 года менавіта паводле артыкула 23.34 каля 35 тысяч беларусаў былі асуджаныя за ўдзел у пратэстах.
Кожны з дзесяці дзён анлайн-марафона будзе прысвечаны асобнай катэгорыі смелых беларусаў:
- 7 жніўня прайшоў забег у падтрымку дзеячаў культуры;
- 8 жніўня – у падтрымку лекараў;
- 9 жніўня – за Новую Беларусь;
- 10 жніўня – у падтрымку журналістаў;
- 11 жніўня – у падтрымку студэнтаў;
- 12 жніўня – у падтрымку жанчын;
- 13 жніўня – у падтрымку працоўных;
- 14 жніўня – у падтрымку спартоўцаў;
- 15 жніўня – у падтрымку палітвязняў;
- 16 жніўня – у падтрымку Фонда спартыўнай салідарнасці.
«Мы разам і мы не здаемся! Салідарнасць – наша моц!» – адзначаюць арганізатары.
Зарэгістравацца для ўдзелу ў «Марафоне Свабоды» можна тут.