Сілавікі разграмілі кватэру і арыштавалі былога памочніка пракурора
Да былога памочніка пракурора Яўгена Бабака, які знаходзіўся дома праз каранавірус, прыехала група захопу ў бронекамізэльках. У кватэры ўчынілі сапраўдны разгром – паадломвалі нават ліштвы, а самаго гаспадара затрымалі.
Яўген Бабак працаваў памочнікам пракурора Першамайскага раёна Мінска. Ён выпісаў наказ аб правядзенні праверкі па факце жорсткага збіцця байкераў людзьмі ў форме супрацоўнікаў ДАІ ў жніўні 2020-га. Але ў пракуратуры праігнаравалі гэты дакумент. Пасля гэтага Бабак звольніўся, паколькі не мог працаваць ва ўмовах, калі органы юстыцыі бяздзейнічаюць і ўсе адказныя асобы маўчаць, гледзячы на беззаконне на вуліцах.