Шматдзетную маці прыгаварылі да 4 гадоў зняволення
3 снежня ў Менску вынеслі прысуд шматдзетнай маці, палітвязні Вользе Залатар. Яе прызналі вінаватай у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і прыгаварылі да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Былы адвакат палітвязьня Андрэй Мачалаў ранейпаведамляў, што пасля затрымання ў ГУБАЗіку Вольгу збівалі, патрабуючы ў яе паролі ад тэлефона. За гэтую заяву яго пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі.
30 лістапада Вольга Залатар выступіла у судзе з апошнім словам, сказаўшы: «Маё сэрца рвецца на часткі, бо градус нянавісці расце, павялічваецца колькасць болю і крыўд. Неабходна пакаянне і ўзаемнае прабачэнне. Толькі так можна спыніць грамадска-палітычны крызіс у краіне.»