Сербія, Чарнагорыя, Нарвегія і іншыя краіны далучыліся да авіябайкоту Беларусі

Некаторыя краіны-кандыдаты на ўступленне ў Еўрасаюз, а таксама дзяржавы-члены Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (ЕАСГ) далучыліся да рашэння ЕС аб забароне на допуск у сваю паветраную прастору і аэрапорты самалётаў беларускіх авіякампаній. У прыватнасці, такое рашэнне прынялі Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Сербія і Албанія, а таксама такія краіны ЕАСГ, як Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія, члены Еўрапейскай эканамічнай зоны.