Сектар НДА ў Беларусі практычна знішчаны
Гётэ-Інстытут у Мінску спыняе сваю працу. Гэта адбылося па патрабаванні беларускіх уладаў: яны настойвалі на закрыцці Гётэ-Інстытута і Германскай службы акадэмічных абменаў.
У МЗС ФРГ шкадуюць пра гэтае рашэнне беларускага боку, паколькі гэты крок прывядзе да далейшай міжнароднай ізаляцыі Беларусі, а пацерпяць беларускія грамадзяне, якія будуць пазбаўленыя магчымасцяў грамадскай і культурнай дзейнасці.
Гётэ-Інстытут займаецца пашырэннем культурных і грамадскіх сувязей паміж краінамі, папулярызацыяй нямецкай мовы. У арганізацыі больш за 150 прадстаўніцтваў па ўсім свеце, там адзначылі, што ўпершыню сутыкаюцца з такім развіццём падзей.
«Беларускі Хельсінкскі Камітэт» у сваю чаргу атрымаў папярэджанне ад Мінюста, арганізацыю могуць ліквідаваць пасля двух папярэджанняў на працягу аднаго году.
У Брэсце ліквідаваныя яшчэ чатыры грамадскія арганізацыі.