Санкцыі з боку ЕС з’явяцца ў бліжэйшыя дні
На наступным тыдні ЕС аб’явіць аб увядзенні беспрэцэдэнтных па сваіх маштабах санкцыях супраць рэжыму Лукашэнкі. Ніколі яшчэ Захад не прадпрымаў настолькі рашучыя меры супраць дыктатуры – раней усё зводзілася пераважна да персанальных абмежаванняў, якія носілі сімвалічны характар.
Святлана Ціханоўская выступіць 21 чэрвеня ў Люксембургу перад міністрамі замежных спраў ЕС па сітуацыі ў Беларусі і адкажа на пытанні.
Адначасова з санкцыямі ЕС у дачыненні да Беларусі магчыма і пашырэнне санкцый ад ЗША. ЗША могуць абвясціць аб новым пакеце санкцый ўжо 21 чэрвеня. Пра гэта паведаміў кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін, які блізкі да перамоўнага працэсу.