Санкцыі Еўрасаюза ў дзеянні

У выніку ўведзеных ЕС санкцый адна з найбуйнейшых нафтаздабыўных кампаній свету, французская кампанія TotalEnergies,звярнулася ў цэнавае агенцтва S&P Global Platts з просьбай гарантаваць, што партыі нафты ў яго гандлёвай сістэме не належаць кампаніям расійскага бізнэсоўца Міхаіла Гуцэрыева, які патрапіў пад персанальныя санкцыі. Яго часта называюць «гаманцом» Лукашэнкі.
Сам Гуцэрыеў тэрмінова вырашыў выйсці са складу дырэктараў «Руснафты».