Рэжым выкарыстоўвае ў сваіх геапалітычных мэтах кантрабанду людзей
За апошнія 24 гадзіны літоўскія памежнікі затрымалі 58 нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю: 54 іракцы і 4 грамадзяніны Шры-Ланкі. Усе яны просяць прытулку ў Літве. Беларусь фактычна адмовілася выконваць двухбаковае памежнае пагадненне з Літвой – колькасць нелегальных мігрантаў павялічылася ў 30 разоў за першыя пяць месяцаў 2021 года. А ўзмацнілася гэтая плынь, па словах памежнікаў, пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair.
Галоўны аналітык Вільнюскага інстытута палітычнага аналізу Марыюс Лаўрынавічус пракаментаваў плынь нелегальных мігрантаў у Літву, ініцыяваную дыктатарам: «Так, кожны дзень мы атрымліваем дзясяткі такіх людзей, якім садзейнічаюць беларускія ўлады. Гэта ўсе ведаюць, паколькі гэта відавочны факт. Наогул жа, я лічу, што мы толькі цяпер трохі расплюшчылі вочы на злачынны рэжым, з якім маем справу. Цяпер гэты рэжым выкарыстоўвае ў сваіх геапалітычных мэтах кантрабанду людзей, што з’яўляецца міжнародным злачынствам».