Рэжым назваў Радыё Свабода экстрэмісцкім
МУС Беларусі працягвае рэпрэсіі супраць незалежных СМІ: у яго рэестр «экстрэмісцкіх арганізацый», які імкліва пашыраецца, цяпер унесена беларуская служба Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, вядомая як Радыё Свабода. Гэты крок азначае, што беларусам, якія падпісаліся на Радыё Свабода ў Інтэрнэце, пагражае да шасці гадоў зняволення. Тры тыдні таму адзін з мінскіх судоў ужо прызнаў афіцыйны Telegram-канал і акаўнты Радыё Свабода ў сацыяльных сетках экстрэмісцкімі.
Прэзідэнт Радыё Свабода Джэймі Флай заявіў: «Мы асуджаем кампанію беларускага ўраду па крыміналізацыі сумленнай журналістыкі і пазбаўленню беларускага народа праўды. Мы зноў катэгарычна адкідаем гэты смяхотны, прычэплены рэжымам цэтлік». Ад пачатку пратэстаў дыктатарскі рэжым прызнаў сотні Telegram-каналаў, блогаў і чатаў «экстрэмісцкімі».