Рэкордна жорсткія прысуды па «справе анархістаў»

22 снежня актывістаў беларускага анархічнага руху прыгаварылі да рэкордных тэрмінаў зняволення – ад 18 да 20 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Як паведамляе «Вясна», Ігар Аліневіч, Сяргей Раманаў, Дзмітрый Дубоўскі і Дзмітрый Разановіч былі прызнаныя вінаватымі ў падпале службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
Праваабарончая супольнасць прызнала іх палітычнымі зняволенымі ў сувязі з парушэннем права на справядлівае судовае разбіральніцтва. Яны таксама нагадалі, што дзяржаўныя прапагандысцкія рэсурсы навязвалі ідэю аб даказанай вінаватасці актывістаў задоўга да заканчэння расследавання і суда.