Расследаванне ISANS: расійскія СМІ дыскрэдытавалі Рамана Пратасевіча

Адразу пасля інцыдэнту з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair 23 траўня 2021 года з мэтай захопу Рамана Пратасевіча расійскія прапагандысты распачалі ў дачыненні да англамоўнай аўдыторыі мэтанакіраваную аперацыю па распаўсюдзе дэзінфармацыі пра гэты інцыдэнт.
Згодна з высновамі iSANS, гэтая аперацыя праводзілася аналагічна таму, як гэта звычайна робяць расійскія і пралукашэнкаўскія групы ў Telegram. Пасля таго, як ананімны канал запускае дэзынфармацыю, яе падхопліваюць афіляваныя медыя, якія «легітымізуюць» хлуслівую інфармацыю, якая затым трапляе ў буйныя СМІ.