Прысуды рэйкавым партызанам
Вынесены прысуд тром рэйкавым партызанам з Бабруйска: Дзмітрыю Клімаву, Уладзіміру Аўрамцаву і Яўгену Мінкевічу. Клімава і Аўрамцава прыгаварылі да 22 гадоў калоніі, а Мінкевіча да паўтара года калоніі.
Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, следства абвінавачвае маладых людзей у знішчэнні дзвюх рэлейных шафаў і адной сігнальнай устаноўкі пад Асіповічамі. Рэйкавых партызанаў затрымалі ў ноч на 30 сакавіка 2022 года. Паводле следства, маладыя людзі спрабавалі ўцячы, і сілавікі прымянілі зброю на паражэнне. Падчас затрымання Дзмітрый Клімаў быў паранены сілавікамі. Хлопцаў судзілі за сувязь з ByPOL і ўдзел у плане “Перамога” па артыкулах за “акт тэрарызму”, “удзел у тэрарыстычнай арганізацыі”, “здраду дзяржаве”.
28-гадовы Дзмітрый Клімаў раней працаваў кіроўцам, таксістам, ахоўнікам, а потым прапаршчыкам міліцыі да звальнення ў жніўні. Дзмітрый жанаты і мае чатырохгадовую дачку.
27-гадовы Уладзімір Аўрамцаў — спартовец, скончыў вучылішча алімпійскага рэзерву. Удзельнічаў у спаборніцтвах па грэплінгу і працаваў трэнерам у фітнэс-цэнтры.
28-гадовы Яўген Мінкевіч таксама скончыў вучылішча алімпійскага рэзерву. Працаваў санітарам хуткай дапамогі і пазней таксістам.