Польшча прыняла 15 тысяч палітычных уцекачоў з Беларусі пасля пратэстаў

Міністр замежных спраў Польшчы Марыюш Камінскі паведаміў, што Польшча прыняла 15 тысяч палітычных уцекачоў з Беларусі пасля падзеяў 2020 года. У сваім выступе на міжнароднай канферэнцыі «Упраўленне межаў» у Вільні Камінскі падкрэсліў, што Польшча «ніколі не адмовіць у прыёме ўцекачу, чалавеку, які па палітычных матывах, баючыся за сваё здароўе і жыццё, вымушаны пакінуць сваю краіну».
Нядаўна прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў выступе на Саміце за дэмакратыю заявіў, што 180 тысяч беларусаў знайшлі працу ці абарону ў Польшчы. Ён заклікаў удзельнікаў саміту да салідарнасці з Беларуссю і назваў сітуацыю ў краіне адным з найважнейшых выклікаў, якія стаяць перад дэмакратычным светам.