Пяты пакет санкцый ЕС супраць беларускага рэжыму магчымы ў ліпені

Як распавёў кіраўнік Беларускага Свабоднага тэатру Мікалай Халезін, краіны ЕС плануюць ужо ў ліпені прыняць пяты пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.
Адначасова Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ўзмоцніць кантроль за вылучэннем свайго фінансавання на прыватныя праекты ў Беларусі, каб гарантаваць, што яны не звязаныя з рэжымам і ўрадам краіны.