Партал TUT.by выдаляе тысячы публікацый з сацыяльных сетак
З сацыяльных сетак найважнейшага парталу навінаў Беларусі TUT.BY зніклі публікацыі за 2020 і 2021 гады аж да чэрвеня, што спарадзіла чуткі пра страту кантролю над каналамі.
«Мы выдалілі публікацыі праз справу аб «экстрэмізме» нашых сацсетак і сайта. Мы зрабілі гэта, маючы на мэце гарантаваць бяспеку нашых чытачоў і супрацоўнікаў», – паведамілі ў рэдакцыі. Там адзначылі, што сацсеткі застаюцца пад кантролем каманды TUT.BY. Сузаснавальнік выдання Кірыл Валошын дадаў, што адміністратары каналаў знаходзяцца за мяжой – відавочна, з меркаванняў бяспекі.
Пераслед TUT.BY доўжыцца ўжо некалькі тыдняў. Іх сайт заблакаваны, а галоўны рэдактар і некалькі супрацоўнікаў знаходзяцца пад вартай.