Палкоўнік МУС у жніўні мінулага года аддаваў загад збіваць людзей
Чарговую размову сілавікоў па ўнутранай сувязі МУС апублікавала група хакераў «Кіберпартызаны».
Запіс зроблены 11 жніўня 2020 года. На аўдыёзапісе чалавек з голасам, падобным да голасу палкоўніка МУС Мікалая Максімовіча загадвае іншаму кіраўніку РАУС ужываць сілу і збіваць грамадзян, якія збіраюцца на вуліцы. Ён патрабуе, каб сілавікі не саромелісяі і ўжывалі фізічную сілу, у тым ліку, калі хтосьці «няправільна паглядзіць». Пры гэтым, паводле яго словаў, трэба быць жорсткімі. Яго суразмоўца кажа, што ў парку могуць быць і жанчыны, якія проста шпацыруюць і не маюць дачынення да пратэстоўцаў, але Максімовіч аддае загад затрымліваць і жанчын.
Кіберпартызаны адзначаюць, што званок быў зроблены па ўнутранай лініі МУС, якая стаяла на праслухоўванні. Паводле словаў хакераў, «запіс дае поўнае разуменне, якія ўстаноўкі спускала кіраўніцтва МУС зверху ўніз: калечыць і забіваць уласны народ».