Палітвязня адлічылі з універсітэта

19-гадовага палітвязня Арцёма Баярскага адлічылі з другога курса хімфака БДУ. Малады чалавек чатыры разы станавіўся стыпендыятам Спецыяльнага фонду прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі за перамогі на алімпіядах.
Баярскі знаходзіцца за кратамі з 24 сакавіка. У адным з прапагандысцкіх відэа хлопец прызнаўся ў адміністраванні чата. Як пазней распавёў Арцём адвакату, яго білі дубінкамі па спіне і ягадзіцах, каб прымусіць зняцца ў гэтым роліку.