Палітвязень Раман Пратасевіч завёў старонку ў Твітары
У палітычнага зняволенага Рамана Пратасевіча з’явілася новая старонка ў Твітары. У адным з першых пастоў журналіст заявіў, што «вяртаецца да жыцця ў Інтэрнэце», і паабяцаў адказваць на паведамленні.
Раман Пратасевіч фармальна знаходзіцца пад хатнім арыштам. Пры гэтай меры стрымання звычайна забараняецца карыстацца тэлефонам або інтэрнетам, а таксама выходзіць на вуліцу. Незразумела, хто менавіта стаіць за гэтай дзіўнай піяр-акцыяй, але існуюць абгрунтаваныя сумневы ў добраахвотнасці дзеянняў Пратасевіча, які фактычна з’яўляецца закладнікам беларускіх уладаў.