Падатковая выставіла ўдаве застрэленага сілавікамі Аляксандра Тарайкоўскага рахунак амаль на 4,5 тысячы долараў
Падатковая інспекцыя палічыла, што дабрачынная дапамога неабыякавых сям’і загінулага Аляксандра Тарайкоўскага з’яўляецца асабістым прыбыткам яго жонкі, Алены Герсан, за 2020 год. Гэтую суму Алена павінна была заплаціць да 1 чэрвеня. З гэтага дня штодня налічваецца пеня.