Па ўсім свеце прайшло 39 мерапрыемстваў у памяць пра растраляных паэтаў
85 гадоў таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года сталінскія каты расстралялі 108 беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў, крытыкаў, дзяржаўных дзеячаў і навукоўцаў у раёне Курапаты пад Мінскам. Бязлітаснае знішчэнне беларускай інтэлектуальнай эліты, абвешчанай «ворагамі народа», працягвалася з 1929 па 1938 год. Яно закранула больш за 500 выдатных дзеячаў культуры. Больш за 100 000 чалавек былі вымушаны пакінуць радзіму, былі пакараны смерцю або адпраўлены ў лагеры ГУЛАГа.
Штогод беларусы арганізуюць імпрэзы, прысвечаныя памяці людзей, якія загінулі ў гэты дзень, і чытаюць творы забітых паэтаў. З 2020 года такія сустрэчы ў Беларусі забароненыя, бо рэжым Лукашэнкі да гэтага часу адпраўляе палітвязняў у турму. Тым не менш, беларуская дыяспара правяла мерапрыемствы ў 20 краінах свету, каб ушанаваць памяць выдатных творцаў, чые выратаваныя творы застаюцца вечнай спадчынай. На адмысловым сайце размешчана карта імпрэзаў з указаннем 39 месцаў правядзення ад Канады да Ізраіля. “Іх імкненне да творчай свабоды, іх вольны і прыгодніцкі дух, іх паэтычныя эксперыменты і прага жыцця працягваюць натхняць нас і сёння”, — пішуць стваральнікі сайта.