Нарвегія далучылася да санкцый супраць Беларусі

Нарвегія далучылася да абмежавальных захадаў супраць беларускіх чыноўнікаў, а таксама юрыдычных і фізічных асобаў, звязаных з рэжымам Лукашэнкі. Нарвегія ўвяла абмежаванні на гандаль беларускімі таварамі двайнога прызначэння, нафтапрадуктамі, таварамі, якія выкарыстоўваюць пры вытворчасці тытуню.
У Осла лічаць, што ў Беларусі працягвае пагаршацца сітуацыя з правамі чалавека, а беларускія ўлады пераследуюць свабоду слова і апазіцыю.