Мінчукі атрымліваюць содні арышту за белыя аркушы паперы на вокнах

44-гадовага мінчука Андрэя Грынчыка пакаралі арыштам на 25 содняў за размешчаны на акне чысты аркуш белай паперы.
Міліцыянты ўбачылі ў ім «незаконны бюлетэнь, накіраваны на дэстабілізацыю дзейнага рэжыму».
За белыя папяровыя аркушы на вокнах жыхароў Мінска арыштавалі на тэрміны ад 13 да 28 содняў.