Марыю Калеснікаву перавялі ў калонію
Паводле Радыё Свабода, Марыю Калеснікаву этапавалі ў адзіную ў Беларусі жаночую калонію, якая знаходзіцца пад Гомелем. М. Калеснікава, вядомая актывістка апазіцыі, у верасні была асуджаная на 11 гадоў пазбаўлення волі на аснове абвінавачання ў змове з мэтай захопу ўлады. Яна знаходзіцца за кратамі з верасня 2020 года, калі яна адмовілася пакідаць Беларусь і разарвала свой пашпарт на мяжы.
Летась Калеснікава атрымала шэраг узнагарод, у тым ліку Прэмію імя Вацлава Гавела за абарону правоў чалавека і Прэмію імя Марціна Лютэра «Бясстрашнае слова», як прызнанне яе выбітнага ўнёску ў абарону правоў чалавека на фоне працяглых рэпрэсій у Беларусі. У пісьмовым інтэрв’ю «Нямецкай хвалі» актывістка сказала, што адчувае «гонар ісці шляхам свабоды і пераменаў разам з простымі беларусамі».