МАП узмацніла жорсткасць пазіцыі ў дачыненні да Беларусі з-за парушэнняў нормаў канвенцыі аб свабодзе прафсаюзаў
18 чэрвеня Камітэт па прымяненні норм Міжнароднай арганізацыі працы прыняў заключэнне па Беларусі ў сувязі з неаднаразовымі парушэннямі Канвенцыі №87 МАП «Аб праве на свабоду аб’яднання» і невыкананнем Рэкамендацый Камісіі па Расследаванні МАП ад 2004 года.
Як зазначыла Старшыня Камітэта Карын-Эльза Анганеман-Мвандо, сітуацыя ў Беларусі не толькі не палепшылася, але значна пагоршылася за апошні год:
МАП заклікала ўрад Беларусі «прыняць меры па вызваленні ўсіх затрыманых прафсаюзных дзеячаў і адмовіцца ад любога пераследу тых, хто ўдзельнічаў у мірных пратэстах, устрымацца ад арыштаў, прымянення гвалту або запалохвання ў дачыненні да прафсаюзных лідэраў, якія займаюцца сваёй законнай дзейнасцю». Камітэт заклікаў Беларусь неадкладна правесці незалежнае расследаванне ўсіх вядомых выпадкаў запалохвання і гвалту.
Беларусь у чарговы раз ўнеслі ў спіс краін, якія сістэматычна парушаюць правы працоўных і прафсаюзаў.