МАК пазбавіў акрэдытацыі трэнераў Ціманоўскай
МАК пазбавіў акрэдытацыі трэнераў зборнай Беларусі Артура Шумака і Юрыя Маісевіча з-за спробы прымусіць лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую вярнуцца на радзіму. Абодва трэнеры ўжо пакінулі алімпійскую вёску.
МАК паведаміў, што такая часовая мера была прынята «дзеля дабрабыту спартсменаў Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў Токіа». Глава МАК Томас Бах заявіў, што арганізацыя працягвае даследаваць справу лёгкаатлеткі Ціманоўскай. «Ці будуць яшчэ санкцыі? Гэта вырашае дысцыплінарная камісія, працэс працягваецца па гэтай справе. Яшчэ нічога не скончана. Меры і санкцыі яшчэ могуць быць прынятыя,» – паведаміў Бах журналістам.