Літва падазрае Беларусь у арганізацыі незаконнага перамяшчэння людзей праз мяжу

Міністрка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце звярнулася ў Генпракуратуру з просьбай пачаць расследаванне па факце арганізацыі незаконнага перамяшчэння людзей праз мяжу. Толькі з 1 па 16 чэрвеня былі затрыманыя 204 чалавекі, якія незаконна перасеклі беларуска-літоўскую мяжу. З-за павелічэння колькасці нелегальных мігрантаў літоўскія ўлады арганізавалі каля беларускай мяжы лагер для бежанцаў.