Літва адмовіла Беларусі ў выдачы Ціханоўскай
Літва адмовілася выдаць экс-кандыдатку ў прэзідэнты Беларусі Святлану Ціханоўскую, паведаміў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед у інтэрв’ю на дзяржканале «Беларусь 1». У сакавіку запыт аб экстрадыцыі Ціханоўскай быў накіраваны ў Літву.
Раней міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заяўляў, што ўлады краіны не маюць намеру абмяркоўваць запыт аб экстрадыцыі Ціханоўскай і дадаў: «Хутчэй пекла пакрыецца лёдам, чым мы пачнем абмяркоўваць патрабаванне».