Літва абвінаваціла Беларусь у арганізацыі нелегальнай міграцыі
Літоўскія памежнікі зноў затрымалі незаконных мігрантаў з Беларусі – гэтым разам іх было 12. Па словах Літвы, мігрантаў, якія спрабуюць незаконна патрапіць у ЕС, ужо ў пяць разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.
Умацаванне межаў Еўрасаюза ў сувязі з ростам нелегальнай міграцыі з Беларусі стала адным з пунктаў павесткі візіту ў Латвію прэм’ер-міністра Літвы Інгрыды Шыманітэ.
«Калі беларускі рэжым выкарыстоўвае нелегальных мігрантаў як зброю і сродак ціску на ЕС, гэта парушэнне не толькі міжнародных нормаў, але і асноўных прынцыпаў гуманізму», – заявіла Шыманіце, словы якой прыводзіць прэс-служба літоўскага кабінета.