Літва абвясціла экстрэмальную сітуацыю з прычыны наплыву мігрантаў

Урад Літвы абвесціў экстрэмальную сітуацыю з прычыны наплыву мігрантаў, якія нелегальна перасякаюць літоўска-беларускую мяжу. Літоўская памежная служба паведамляе пра рэкордную колькасць затрыманняў: 150 чалавек за трохі больш, чым за содні. Перавод сістэмы ў экстрэмальны рэжым неабходны для пашырэння прававых магчымасцей па прыняцці тэрміновых захадаў на мяжы, а таксама для рассялення людзей, якія ўжо прыехалі.
Афіцыйны Вільнюс абвінавачвае Беларусь у судзеянні па дастаўцы замежнікаў да літоўскай мяжы. «Лукашэнка спрабуе ператварыць міграцыю ў зброю для паслаблення нашых санкцыяў», – напісаў у Twitter міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.