Літоўскія памежнікі вяртаюць нелегалаў назад у Беларусь
У ноч з 2 на 3 жніўня літоўскія памежнікі, якія ўжо атрымалі права не прапускаць нелегалаў у краіну, развярнулі на мяжы ўжо каля 180 мігрантаў. Па словах намесніка кіраўніка МУС Літвы Арнольдаса Абрамавічуса, памежнікі кажуць нелегалам, што яны «прыехалі ў вялікую краіну Беларусь і палюбілі яе прыроду, заблукалі, але могуць працягнуць турыстычны маршрут па Беларусі».
Літоўцы таксама апублікавалі запіс, які дэманструе, як групу нелегалаў на мяжы з Літвой суправаджае ведамасны аўтамабіль. МУС Літвы адзначае, што транспарт такога тыпу выкарыстоўваюць беларускія памежнікі.