Канцлерка Меркель патэлефанавала Святлане Ціханоўскай

Канцлерка Германіі Ангела Меркель і лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская абмяняліся думкамі пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і складаную сітуацыю на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам.
Спадарыня Меркель падкрэсліла пастаянную падтрымку федэральным урадам беларускага дэмакратычнага руху і звярнула ўвагу на тое, што палітычнае кіраўніцтва краіны павінна спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі і незалежных журналістаў, вызваліць зняволеных і распачаць сур’ёзны дыялог з грамадствам для вырашэння крызісу крызісу шляхам свабодных і сумленных выбараў.
Святлана Ціханоўская падзякавала канцлерцы за яе падтрымку беларускага народа ў мінулым годзе і за яе непахісную пазіцыю у адносінах да рэжыму. Спадарыня Ціханоўская таксама падкрэсліла, што разумее гуманітарную мэту кантактаў Ангелы Меркель з Мінскам, бо гэта пытанне жыцця і здароўя людзей на мяжы Беларусі з ЕС.